Атмасфера "Калекцыі" заўжды садзейнічала ўсяму найлепшаму - выдатныя сябры, успаміны, развіццё...
І таму пасля розных жыццёвых паваротаў "КП" зноў стала вялікай часткай майго жыцця (і яшчэ болей за ранейшае).
Я лічу, што такая адмысловая атмасфера нараджаецца ўнутры нас. І таму маім намерам стала дзяліцца ёй, ствараць умовы, у якіх новыя пакаленні калекцыянераў будуць ісці туды, дзе яны змогуць стаць лепшай версіяй сябе, а потым, як некалі рабіў я сам, шчыра здзіўляцца таму, што яны цалкам зрабілі гэта самі. (А звычку дзейнічаць - і дзейнічаць пазітыўна - ужо так проста не прыбраць!)